У Мінску з дабрачыннай мэтай выступілі дзеці-інваліды — зоркі камернай музыкі

раутУ Мінску ў будынку амбасады Расіі 27 снежня адбыўся раут мецэнатаў «Калядныя мары», з ініцыятывай правядзення якога выступіў піяніст, народны артыст Расіі Юрый Розум, загадчык кафедры фартэпіяна Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, стваральнік Міжнароднага дабрачыннага фонду падтрымкі юных дараванняў.

Перад гледачамі выступілі стыпендыяты Фонду — скрыпачка Аляксандра Арбузава, піяністка Лідзія Яфімовіч, сляпы піяніст Кірыл Друк і іншыя таленавітыя дзеці-інваліды, паведамляе sobor.by.

Падтрымаць дзяцей прыйшлі актор Уладзімір Гасцюхін, барытон Арсен Сагаманян, музычны калектыў «Чысты голас», паэтка Анастасія Лебедзева.

З духоўным пажаданнем да дзяцей звярнуўся настаяцель праваслаўнага мінскага Усіхсвяцкага прыхода пратаіерэй Фёдар Поўны.

Юрый Розум і яго аднадумцы праводзяць разнастайныя культурныя праграмы, якія дапамагаюць папаўняць стыпендыяльны рэзерв для таленавітых дзяцей.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі