Актывіста, які падпаліў свае рукі ля Мінскай ратушы, аштрафавалі на 20 базавых

akcyja-samapadpalvanne

 

Адбыўся суд над студэнтам студыі “Fortinbras” Міхаілам коўка, які падпаліў сабе рукі ля Мінскай ратушы 25 снежня.

Яго абвінавацілі ў парушэнні ч. 2 артыкула 23.34 КаАП (“арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства”) і аштрафавалі на 20 базавых велічынь, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Як паведамляла Крыніца, 25 снежня на пляцоўцы каля Ратушы, дзе адбывалася святочнае каляднае мерапрыемства, Міхаіл, навучэнец мастацкай студыі «Fortinbras» пры Свабодным тэатры надзеў спецыяльныя пальчаткі з гаручым рэчывам і падпаліў іх.

Паводле яго слоў, мэтай акцыі было прыцягненне ўвагі да праблем глухіх людзей і людзей з абмежаваным слыхам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі