Больш за 200 пілігрымаў з Беларусі прымае ўдзел у экуменічнай сустрэчы Тэзэ ў Валенсіі
У апошнія дні старога года моладзь з усёй Еўропы традыцыйна збіраецца ў адным з гарадоў Старога Свету на Еўрапейскае экуменічнае моладзевае спатканне Тэзэ, каб прыняць удзел у пілігрымцы даверу на зямлі, пазнаёміцца з мясцовымі супольнасцямі, іх культурай і традыцыямі, а таксама дзяліцца сваім досведам веры і салідарнасці. У гэтым годзе сустрэча праходзіць з 28 снежня 2015 да 1 студзеня 2016 года ў іспанскай Валенсіі.
На 38-ю Еўрапейскую сустрэчу моладзі ў Валенсіі прыехала больш за 13 тысяч удзельнікаў з 52 краін свету, у тым ліку з Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Азіі, Афрыкі і, вядома, з усёй Еўропы. З Беларусі на сустрэчу прыехала больш за 200 удзельнікаў. Папярэднія дні ў прыгатаванні сустрэчы дапамагалі больш 1000 валанцёраў: некаторыя пачалі сваю працу ў Валенсіі яшчэ ў верасні, а большая частка прыехала ў суботу за два дні да пачатку. У арганізацыі сустрэчы таксама прымаюць удзел валанцёры з Беларусі
Сустрэча ў Валенсіі праходзіць пад дэвізам “Мужнасць Міласэрнасці”. Прыёр супольнасці братоў з Тэзэ падрыхтаваў 5 прапаноў на гэтую тэму, якія будуць разважацца падчас сустрэчы, а пасля яе сканчэння разважанні над прапановамі працягнуцца ў вёсцы Тэзэ ў французскай Бургундыі на працягу ўсяго наступнага года. Тэма сустрэчы і ўсяго наступнага году выбраная невыпадкова. Як піша брат Алоіс у прывітальным слове, наступны год распачнецца з тэмы міласэрнасці, “у тым самым духу, як і Год Міласэрнасці, абвешчаны Папам Францішкам”.
Семʼі і супольнасці Валенсіі вельмі радыя вітаць пілігрымаў, яны доўга рыхтаваліся, каб сустрэча прайшла найлепшым чынам. Часта на месцах падчас падрыхтоўкі вернікі не да канца разумелі, што такое Тэзэ, як усё мае адбывацца, але нягледзячы на невядомасць з радасцю адкрываюць свае дамы і сэрцы, каб дзяліцца сваім досведам, і ахвотна прымаюць пілігрымаў у сваіх дамах. Асаблівае месца сярод іх займаюць тыя, хто раней сам быў актыўным удзельнікам руху Тэзэ, а зараз дзеліцца сваім досведам у якасці гаспадароў не толькі з гасцямі, але таксама са сваімі дзецьмі, якія, падросшы, таксама далучацца да пілігрымкі даверу.
У сераду, 30 снежня, падчас вечаровай малітвы брат Алоіс абвесціць аб месцы наступнай сустрэчы, а пакуль ужо вядома аб планах супольнасці на наступны год: на праваслаўны Вялікдзень браты запрашаюць на сустрэчу ў Румынію, працягваючы цыкл пілігрымак-сустрэчаў з усходнімі цэрквамі. Так, адзін з этапаў прайшоў у красавіку 2015 году падчас Вялікадня па ўсходнім календары, калі браты з Тэзэ разам з моладдзю з Еўропы наведалі Маскву, Мінск, Кіеў і Львоў. У канцы жніўня 2016 года адбудзецца чарговы этап пілігрымкі даверу на афрыканскім кантыненце – гэтым разам ў сталіцы Беніна Катану. Асаблівым чынам браты запрашаюць прыехаць у вёску Тэзэ ў адзін з тыдняў на працягу года, каб бліжэй пазнаёміцца са штодзённым жыццём супольнасці.
А пакуль наступныя некалькі дзён пілігрымы з усяго свету, нягледзячы на рознасць моваў, культураў, традыцыяў будуць разам шукаць шляхі салідарнасці і ўзаемапаразумення, крыніцы веры і глыбіню Божай міласэрнасці, пазнаваць культуру Валенсіі і гасціннасць яе жыхароў, дзяліцца досведам і шукаць новыя ўласныя межы, каб пераадольваць іх у сабе і ў сваіх супольнасцях.
Ірына Губская для Krynica.info
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)