Борт «Аэрафлота» экстрана прызямліўся ў Канадзе з-за родаў у пасажыркі

самолет

Самалёт Airbus A330-343 авіякампаніі «Аэрафлот» здзейсніў экстраную пасадку ў Канадзе з-за родаў у пасажыркі. Гэта затрымала рэйс больш чым на тры гадзіны.

Самалёт вылецеў з Нью-Ёрка ў Маскву, у 14:25 аўторка па мясцовым часе і неўзабаве ў адной з жанчын пачаліся роды. Экіпаж змяніў курс і экстранна сеў у аэрапорце канадскага горада Гандер на востраве Ньюфаўндленд, паведамляе LifeNews.

Па канадскаму заканадаўству, дзіця, што нарадзілася на тэрыторыі Канады, аўтаматычна атрымлівае грамадзянства гэтай краіны (у такіх выпадках дзяржаўная прыналежнасць бацькоў дзіцяці значэння не мае).

Па матэрыялах “Вестак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі