Кіраўнік мінскай будаўнічыя фірмы растраціў больш 14 млрд рублёў дольшчыкаў

уголовное-дело
У Мінску кіраўнік прыватнай кампаніі-забудоўшчыка камерцыйнага жылля растраціў больш 14 млрд рублёў дольшчыкаў. Пра гэта паведамілі у Камітэце дзяржкантролю Беларусі.

Распачата крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка – па ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнула цяжкія наступствы) аб кампаніі-забудоўшчыка. Падставай сталі выяўленыя факты незаконнага выкарыстання ім сродкаў дольшчыкаў жылога дома ў мікрараёне Каменная Горка.

У 2008 годзе кампанія заявіла аб намеры пабудаваць у Каменай Горцы буйны спартыўна-гандлёва-забаўляльны комплекс. Складнікам праекта стала будаўніцтва некалькіх шматкватэрных жылых дамоў у Мінску. Кампанія з дапамогай дзяржаўнага генпадрадчыка пабудавала тры шматпавярхоўкі ў раёне вуліцы Бельскага. А зямельны ўчастак пад спартыўна-гандлёва-забаўляльны комплекс чатыры года не асвойваўся (затым ён па прапанове КДК быў канфіскаваны).

Пры будаўніцтве дома на 300 кватэр у Каменнай Горцы ў 2011 годзе паўсталі праблемы з-за прафесійнай неплацежаздольнасці забудоўшчыка і прыцягнутых ім падрадчыкаў і дом апынуўся ў спісе праблемных. Толькі з дапамогай ААТ “Будтрэст №7”, прыцягнутага для завяршэння будаўніцтва, жыллё ў снежні 2014 ўвялі ў эксплуатацыю. Але недабудаваныя падземныя паркоўкі і прыбудаваныя гандлёвыя памяшкання.

Забудоўшчык на 29 снежня не пагасіў доўг у звыш 70 млрд рублёў перад ААТ “Будтрэст №7” і ня выканаў абавязацельствы перад Мінгарвыканкамам, якому павінен быў бязвыплатна перадаць 114 квадратных метраў жылля.

Аднак пры гэтым кіраўнік фірмы-забудоўшчыка атрымаў заахвочванне ад заснавальніка (яго блізкага сваяка) за паспяховы ўвод жылля. У снежні 2014 кіраўніку перадалі ва ўласнасць тры кватэры ў дабудаваным доме коштам каля 2,5 млрд рублёў.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі