Палкоўнік з Пентагона: Галоўны бой з ІДІЛ наперадзе

победаУ чацвер 31 снежня ўлады Ірака маюць намер абвесціць з нагоды вызвалення ад ІДІЛ Рамадзі нацыянальнае свята.

Пентагон 30 снежня пракаментаваў ваенныя поспехі Ірака і антыідзілаўскай кааліцыі, сіламі якіх некалькі дзён таму была ўзятая пад кантроль вялікая частка Рамадзі – аднаго з трох апірышчаў “Ісламскай дзяржавы” ў Іраку, паведамляе ru.euronews.com.

Палкоўнік войска ЗША Стыў Уорен падсумаваў: падчас апошніх авіяўдараў былі знішчаныя 10 лідэраў ІДІЛ, адзін з якіх, Шарафф аль-Муад, па дадзеных амерыканцаў, быў адным з арганізатараў выбухаў 13 лістапада ў Парыжы і кіраваў дзеяннямі Абдэльхаммда Абауда, лідэра бельгійскага вочка.

Наступнай задачай іракскіх вайскоўцаў стане Масул – другі па велічыні стратэгічны горад пасля Раккі, захоплены ІДІЛ. “Я думаю, вельмі важна памятаць, што галоўны бой яшчэ наперадзе. Сітуацыя ў Масуле адрозніваецца ад сітуацыі ў Рамадзі. Гэта вельмі вялікі горад, і для яго ўзяцця спатрэбіцца шмат высілкаў, шмат падрыхтоўкі і шмат цярпення”, – кажа палкоўнік Уорен.

Прэм’ер-міністр Ірака Хайдер аль-Абадзі асабіста наведаў вызвалены Рамадзі, прайшоўшыся па вуліцах горада і пагутарыўшы з вайскоўцамі.

Адначасова ўлады заяўляюць, што аднаўленне Рамадзі – сталіцы правінцыі Анбар – стане адной з самых складаных задачаў іракскага ўрада.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі