У Наваполацку пройдзе пралайф-акцыя «Пастаў свечку»

свечаУ Наваполацку 11 студзеня па благаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія і ініцыятыве праваслаўнага храма абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» 11 студзеня ў пяты раз пройдзе акцыя ў абарону жыцця ненароджаных немаўлятаў “Пастаў свечку”.

Акцыя пройдзе ў дзень памяці святых пакутнікаў-немаўлятаў, забітых царом Ірадам ў Віфлееме, які адзначаецца ў гэты дзень у праваслаўнай традыцыі, паведамляе eparhia992.by.

Акцыя пачнецца Боскай літургіяй у храме абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» ў 8:00, потым адбудзецца хросны ход да плошчы Будаўнікоў, на якой пройдзе набажэнства, падчас якога можна будзе паставіць свечку, памаліцца аб прабачэнні граху дзетазабойства.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі