Знаёмы з баевікамі журналіст: ІДІЛ баіцца толькі ізраільскай арміі

Нямецкі рэпарцёр Юрген Тодэнхёфер, які браў інтэрв’ю ў баевікоў ІДІЛ мінулай зімой, заўважыў, што выказваючы сваё грэбаванне ў адрас заходняй кааліцыі, тэрарысты баяцца арміі Ізраіля.

Па словах Тодэнхёфера, баевікі ІДІЛ лічаць арміі ЗША і Вялікабрытаніі не гатовымі да вайны ў гарадскіх умовах і да барацьбы з партызанамі (баевікі лічаць патэнцыйную наземную аперацыю НАТА выдатнай магчымасцю ўзяць у закладнікі пабольш грамадзян ЗША і Еўрасаюза), у той час як ізраільская армія, якая добра валодае метадамі барацьбы з тэрарыстамі і бязлітасная ў баях з ісламістамі, змагла б выбіць тэрарыстаў з іх галоўнай базы ў Масуле.

Па словах нямецкага журналіста, заходнія арміі не гатовыя да баёў з дзесяцітысячнай арміяй тэрарыстаў, рассеянай сярод паўтарамільённага насельніцтва Масула. Ён таксама адзначыў, што тэрарысты праводзяць на захопленых тэрыторыях самую маштабную рэлігійную чыстку ў гісторыі, забіваючы язідаў, хрысціян і мусульман-шыітаў.

Рэпарцёр таксама адзначыў, што баевікі не сумняваюцца ў захопе Еўропы і знішчэнні юдэяў, лічачы гэта толькі пытаннем часу.

Па матэрыялах Christian Post.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі