Мінгандаль устанавіў пералік элітнага алкаголю для свабоднага імпарту ў 2016 годзе

алкоголь

Мінгандлю Беларусі ўстанавіў пералік алкагольных напояў, на імпарт якіх ў 2016 годзе не распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы. Адпаведная пастанова ведамства №33 ад 17 снежня апублікавана 31 снежня на Нацыянальным прававым партале.

У пералік увайшлі больш за 20 відаў шампанскага, выраблянага ў Францыі, у тым лiку “Моэт і Шандон”, “Удава Кліко”, “Дом Перыньён”, армянскія, малдаўскія і французскія каньякі, каля 100 відаў віскі вытворчасці Вялікабрытаніі, Ірландыі, Канады і ЗША, а таксама ром, джын і вінаградныя віны (для апошніх мінімальная цана на складзе вытворцы не менш за 10 еўра за адну бутэльку (0,75 літра).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі