Праваслаўны епіскап і каталіцкі святар – у ліку лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне”

премии
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2015 года. Ўказы падпісаны 30 снежня, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сярод адзначаных па выніках 2015 прэміяй прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне” праваслаўны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін, які ўнёс важкі ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, асветніцкую і дабрачынную дзейнасць і настаяцель рэлігійнай абшчыны “Парафія Святой Тройцы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна мясцовага рэлігійнага аб’яднання “Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі” Чэслаў Курэчка, чый важкі ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, а таксама актыўны ўдзел у духоўна-асветніцкай дзейнасці краіны і прапагандзе здаровага ладу жыцця заслужылі шырокае прызнанне ў грамадстве.

Таксама ў ліку лаўрэатаў ўзнагароды аўтарскі калектыў у складзе пазаштатнага супрацоўніка галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання Беларускага радыё Алены Харашэвіч і прафесара кафедры крымінальна-выканаўчага права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Анатоля Шаркова, калектыў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра “Маці і дзіця”, якія дасягнулі значных поспехаў у рэалізацыі мерапрыемстваў па захаванні жыцця і здароўя маці і дзяцей, калектыў Нацыянальнага мастацкага музея, паспяхова рэалізаваў буйнамаштабныя выставачныя праекты, накіраваныя на ўмацаванне духоўных каштоўнасцей у сучасным грамадстве.

Прысуджаны таксама 10 спецыяльных прэмій прэзідэнта Беларусі. Іх атрымалі дзеячы культуры і мастацтва, навукі, педагогі, аўтарскія калектывы, установы культуры за значныя дасягненні ў галіне выяўленчага і тэатральнага мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання моладзі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі