У Мінску прайшоў маштабны праваслаўны навагодні ранішнік

дашкевичУ мінскім Палацы мастацтва 30 снежня ў межах XIV Міжнароднай духоўна-асветніцкай выставы-кірмашу «Раство Хрыстова» прайшоў вялікі навагодні ранішнік-канцэрт з удзелам дзіцячых творчых калектываў.

Гасцямі ранішніка сталі падапечныя Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, а таксама вучні малодшых і сярэдніх класаў гарадскіх школаў, паведамляе sobor.by.

Навагоднюю канцэртную праграму прадставілі калектывы Цэнтра — тэатр танца «Чарлі», малодшая і сярэдняя групы вакальнага ансамбля «Непаседы», а таксама творчыя калектывы лідскай СШ №16.

З духоўным настаўленьнем да дзяцей звярнуўся настаяцель лідскага храма абраза Божай Маці «Усецарыца» а. Сергій Шахварост, а пасля да іх прыйшлі Дзед Мароз, Снягурка і Зімачка-Зіма.

У гэты ж дзень у межах выставы-кірмашу прайшоў калядны творчы вечар паэткі, празаіка, дзіцячага пісьменніка і барда Таццяны Дашкевіч.

Праца выставы-кірмашу «Раство Хрыстова» працягнецца ў мінскім Палацы мастацтваў з 3 па 5 студзеня.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі