Брытанскія вайскоўцы могуць стаць перад судом за ваенныя злачынствы ў Іраку

британцыСотні брытанскіх вайскоўцаў, якія прымалі ўдзел у ваенных дзеяннях у Іраку, могуць быць прыцягнутыя да адказнасці за ваенныя злачынствы, пра што 2 студзеня заявіў кіраўнік камісіі, якая расследуе парушэнні ў Іраку, Марк Уорвік.

Уорвік пацвердзіў, што ў экспертаў назбіралася шмат сур’ёзных справаў аб інцыдэнтах, якія з вялікай доляй верагоднасці могуць быць кваліфікаваныя як ваенныя злачынствы, у т. л., забойствы. Ад юрыстаў працягваюць паступаць новыя справы аб інцыдэнтах такога кшталту, паведамляе ВВС.

Міністэрства абароны паведаміла, што ставіцца да такіх сцвярджэнняў вельмі сур’ёзна. Плануецца разгляд справаў каля 1 515 пацярпелых, 280 з якіх маглі быць забітыя з-за парушэння правілаў вядзення вайны.

Юрыст Уільям Гейдж, які ўзначальвае расследаванне, прыводзіць у якасці прыкладу гібель 26-гадовага работніка гасцініцы Бахі Мусы, які памёр у брытанскай ваеннай турме ў Іраку ў верасні 2003 года. Слуханні па гэтай справе ў 2011 годзе прывялі да таго, што Гейдж абвінаваціў міністэрства абароны ў выкарыстанні забароненых метадаў допыту.

Яшчэ адзін юрыст, які вядзе расследаванне, Тэйн Форбс, заяўляе, што абвінавачванні ў адрас вайскоўцаў у тым, што яны забівалі і наносілі калецтвы іракцам, што знаходзіліся ў зняволенні, з’яўляюцца беспадстаўнымі, адначасова сцвярджаючы, што некаторыя метады, якія ўжываліся да падчас допытаў, з’яўляюцца недапушчальнымі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі