У Баранавічах на Раство падлеткі танчылі ў касцёле ў вышыванках

танецУ Баранавічах у касцёле Узвышэння Святога Крыжа 24 снежня, напярэдадні Святой Імшы на Раство Хрыстова, парафіяльныя падлеткі паказалі вернікам танцавальны флэш-моб. Праслаўляючы Бога рухамі і жэстамі, дзеці апрануліся ў нацыянальныя вышыванкі.

Дзеці танчылі пад песню «Dammi occhi nuovi», якая распавядае, што Бог – унутры кожнага чалавека як і ў цяжкую, так і ў шчаслівую хвіліну. Пабачыць танец можна тут.

У Далёкіх на Віцебшчыне ў парафіі святога Станіслава перад святочнай вігілійнай Імшой парафіяльныя дзеці паказалі інсцэніроўку аб нараджэнні Дзіцяткі Езуса. Пасля Святой Імшы ўсе вернікі дзяліліся аплаткам.

Таксама вернікі перажылі разам святкаванне Новага года, сабраўшыся на заклік пробашча парафіі кс. Анджэя Бочара за поўгадзіны да апоўначы на адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту.

Міністранты са Шчучына атрымалі сваеасаблівы калядны падарунак, наведаўшы 28 снежня гродзенскі Лядовы палац, дзе адбыўся дабрачынны матч па хакеі ў падтрымку гарадзенскага дзіцячага хоспіса паміж хакейнай камандай “Нёман” і аматарскай камандай “Авангард”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі