У Гродне ў першы дзень новага года прайшоў «Прабег цвярозасці»
У гродзенскім лесапарку “Пышкі” 1 студзеня прайшоў “Прабег цвярозасці”, ініцыіраваны сацыяльным аддзелам праваслаўнай Гродзенскай епархіі і Гродзенскім дабрачынным таварыствам пры ўдзеле шэрагу спартыўных і гульнявых клубаў.
На сцежку здароўя выбеглі 134 чалавекі, падтрымаць якіх прыйшло мноства родных, блізкіх і сяброў. “Мы прыйшлі, каб паказаць іншым людзям магчымасць выдатна правесці час без алкаголю. Самы галоўны плюс – раніцай ты выдатна сябе адчуваеш, нават калі усяго чатыры гадзіны паспаў”, – распавядаюць удзельнікі прабегу, паведамляе orthos.org.
У Лідзе ў храме Хрыста Збавіцеля на парозе Новага года адбылося набажэнства да заступніцтва святога пакутніка Ваніфатыя – апекуна цвярозага ладу жыцця, да якога моляцца аб ацаленні ад алкагалізму.
Настаяцель храма іерэй Вадзім Рубан нагадаў, што навагодняе святкаванне хрысціяніна застаецца ў межах перадкаляднага посту. Раніцай 1 студзеня клірык храма іерэй Віктар Завала пасля заканчэння малітвы святому Ваніфатыю нагадаў пра пачатак самай строгага тыдню посту, якому не павінныя перашкодзіць зацяжныя святкаванні, паведамляе lida-eparhia.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)