У Іерусаліме шукаюць чалавека, які растраляў мінакоў на вуліцы

стрельбаУ Ізраілі абвешчаная аперацыя па вышуку чалавека, які адкрыў 1 студзеня страляніну ў цэнтры Іерусаліма. Ізраільскага араба з паўночнага раёна краіны Вадзі Ара пазнаў уласны бацька, убачыўшы выпуск навінаў.

Тэрарыст адкрыў агонь ля бара на іерусалімскай вуліцы Тызенгоф, пасля стаў страляць па мінаках, якія спрабавалі затрымаць яго. У выніку страляніны загінулі два чалавекі, у шпіталях знаходзяцца дзесяць параненых, паведамляе ru.euronews.com.

Паліцыя пакуль не кваліфікавала злачынства як тэракт, аднак адзін з дэпутатаў палестынскага парламента выступіў з заявай, якая вітае напад.

Малады чалавек страляў са штурмавой вінтоўки. Мэр Тэль-Авіва Рон Хульдаі заявіў, што гэта, хутчэй за ўсё, “тэракт, матываваны нацыяналізмам”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі