У Кітаі паліцыя не пакінула ў спакоі хрысціян нават на Раство

На Куццю і на Раство кітайскія каталікі сабраліся на набажэнства, у той час як пратэстанцкія цэрквы ладзілі канцэрты і іншыя мерапрыемствы для вернікаў усіх канфесій, якія наведвалі іх храмы.

У Пекіне і Шанхаі прыхаджанаў было столькі, што шмат хто быў вымушаны стаяць каля парогаў храмаў на вуліцы.

У павеце Хэйшуй каталікі зладзілі хрэсны ход, да якога далучыліся многія гараджане.

Многія хрысціяне таксама атрымалі электронныя калядныя паштоўкі, якія віншавалі са святам і заклікалі прыйсці на набажэнства. Многія кітайскія хрысціяне лічаць падобныя паштоўкі моднымі, практычнымі і экалагічнымі.

На жаль, не ўсюды святкавання прайшлі бесперашкодна. Так, у горадзе Гуян у правінцыі Гуйчжоу, паліцыя правяла рэйд у адной з пратэстанцкіх цэркваў, абвінаваціўшы пастара ў «нелегальнай рэлігійнай дзейнасці». Парафіянам пагражаюць звальненнем з дзяржаўнай службы, калі яны працягнуць наведваць набажэнствы.

У Пекіне паліцыя таксама правяла шэраг рэйдаў па хатніх цэрквах, прымушаючы вернікаў святкаваць «у прыватным парадку» і не арганізоўваць якой-небудзь грамадскай дзейнасці.

Па матэрыялах Asia News.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі