Архіепіскап Полацкі на Раство: Толькі евангельскае шчасце неілюзорнае

feodosijАрхіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій, звяртаючыся да вернікаў з калядным пасланнем, заклікае задумацца аб сутнасці пажаданняў, з якімі вернікі звяртаюцца адзін да аднаго.

Часцей за ўсё, падкрэслівае ўладыка Феадосій, людзі жадаюць адзін адному шчасця, разумеючы пад ім “матэрыяльны дабрабыт, ласкавыя стасункі ў сям’і, цёплыя адносіны з сябрамі і прыяцелямі”. “Аднак шчасце ў рэальным жыцці з’яўляецца вельмі рэдкай з’явай і, па большай частцы, – падкрэслівае архіпастыр, – мае ілюзорны характар. Калі мы упівацца шчасцем ад уласнай маладосці і сілы – гэта з часам праходзіць, матэрыяльны дабрабыт можа знікнуць у адно імгненне, шчаслівыя адносіны ў коле сям’і і сяброў раптам астуджаюцца і набываюць супрацьлеглы характар”, паведамляе eparhia992.by.

У якасці альтэрнатывы зямному шчасцю ўладыка Феадосій прапануе евангельскае шчасце – шчасце ад Бога, “безадноснае матэрыяльнага, сацыяльнага, сямейнага становішча чалавека”.

Нагадваючы пастве пра Дары Вешчуноў, прынесеныя маленькаму Ісусу – золата, ладан і смірну – епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан падкрэслівае, што ўслед за ўсходнімі мудрацамі веруючы чалавек “павінен прынесці Хрысту як Цару свету золата – золата любові да блізкіх, паколькі менавіта з гэтага пачынаецца хрысціянскае жыццё “, паведамляе ekklisia.by.

Иоанн“Якія б справы ні здзейсніў чалавек у сваім жыцці, але калі ён застаўся злым, сябелюбным, то гэты чалавек нічога не зрабіў для ўдасканалення сваёй душы і для Бога”, – нагадвае епіскап Іаан.

DimitrijАрхіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый заклікае яшчэ раз задумацца аб тым, што “Раство Хрыстова належыць вечнасці, але яно здзейсненае Богам у гісторыі для кожнага чалавека, вось чаму нябачна, таямніча яно прыносіць незвычайную духоўную радасць, і яго збаўчы плён можа адчуць кожны, хто захоча наблізіцца да Хрыста”, паведамляе vitprav.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі