У вызваленым ад ІДІ горадзе пяць смяротнікаў-тэрарыстаў здзейснілі тэракты

РамадиУ Іраку ў нядаўна вызваленым ад баевікоў “Ісламскай дзяржавы” горадзе Тыкрыце, дзе цяпер размяшчаецца іракская ваенная база, 3 студзені пяцёра смяротнікаў з ІДІЛ на аўтамабілях здзейснілі напад на іракскіх вайскоўцаў.

Загінулі 15 іракскіх салдатаў, паведамляе ru.euronews.com.

Паведамленні аб узяцці Рамадзі апынуліся заўчаснымі

Іракскія войскі пры падтрымцы ВПС заходняй кааліцыі працягваюць аперацыю па вызваленні ад баевікоў Рамадзі – адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Анбар.

У цэнтральных і ўсходніх раёна горада застаюцца сотні джыхадыстаў, якія аказваюць жорсткі супраціў урадавым сілам, што вымусіла іракскіх вайскоўцаў прызнаць, што заявы аб усталяванні поўнага кантролю над Рамадзі былі заўчаснымі.

Жыхары вызваленых ад экстрэмістаў кварталаў распавядаюць, што баевікі ІДІЛ выкарыстоўвалі іх у якасці жывога шчыта. “Нас захапілі людзі, якія не ведаюць, што такое чалавечнасць, – кажуць мясцовыя жыхары. – Гэта звяры, у іх няма нічога чалавечага. Гэта ніякі не іслам”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі