Пасажыры аўтобуса «Масква-Мінск» ледзь не замерзлі пад Оршай

 

мчс

На трасе ў Аршанскім раёне каля вёскі Юрцава на аўтадарозе М1 Брэст – Мінск – мяжа Расіі заглух аўтобус Масква – Мінск. З яго эвакуіравалі 45 пасажыраў, паведамілі ў Віцебскім абласным УМНС. Гэта адбылося рана раніцай 3 студзеня.

Выратавальнікам аб паломцы аўтобуса “Сканія” паведаміла каля 07:00 адна з пасажырак. Па яе словах, рухавік заглух каля 5 гадзін.

Аўтобус належыць ПГУП “Дзякуй-Трэвэл” (Мінск), у ім былі беларусы і расіяне. Падчас здарэння было каля 18 градусаў марозу.

На месца выязджалі мясцовыя ратавальнікі, ДАІ, аўтобус аршанскага аўтапарка, брыгады хуткай дапамогі і тэхдапамогі ДЭУ-7.

Аўтобус пасажыраў адвезлі ў кафэ ў вёсцы Юрцава ў кіламетры ад месца здарэння. У 10.05 на  дадатковым аўтобусе “Дзякуй-Трэвэл”, які прыбыў, пасажыры працягнулі свой шлях.

Людзі не пацярпелі. Рухавік першага аўтобуса работнікамі ДЭУ-7 змаглі запусціць.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі