Дзеці з Мар’інай Горкі далі святочны канцэрт у Чэрвені

дзеткиДзеці з парафіяльнага музычнага калектыву «Пухавіцкія пярлінкі» пры касцёле святога Антонія ў Мар’інай Горцы ў чарговы раз распачалі святочныя гастролі. Першым выступам гурта стаў Чэрвень, куда артысты вырушылі 3 студзеня.

Прывезшы з сабой пад кіраўніцтвам ксяндза пробашча Генрыха Кучынскага ўласнага гукааператара і акустычнае абсталяванне, а таксама шматлікія музычныя інструменты, дзеці паказалі жыхарам Чэрвеня канцэрт, а таксама калядную інсцэніроўку, галоўную ролю Святой Сям’і ў якой выканалі Ала і Сяргей Кучынскія і іх нованароджаны сын Аляксандр, паведамляе catholic.by.

У Навагрудку парафіяльныя сем’і зладзілі навагодняе свята ў касцёле

Навагрудскія сем’і, якія належаць да каталіцкай  Асацыяцыі Святой Сям’і, па запрашэнні сясцёр назарэтанак з Навагрудка правялі навагоднюю ноч у кляштары. Да іх далучыліся госці – сем’і з Гродна і Смаргоні.

Свята распачалася Святой Імшой, якую ўзначаліў святар з Маладзечна кс. Міхаіл Бубен. Пасля Імшы сем’і падзякавалі ў малітвах Богу за мінулы год і прасілі Яго благаслаўлення на наступны год.

Далей вернікі акунуліся ў карнавальную ноч, падчас якой танцы, спевы і святочная латэрэя чаргаваліся канферэнцыямі, якія падрыхтавалі кс. Віталь Сідоркін і кс. Віталь Цыбульскі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі