Ізраіль нанёс артылерыйскі ўдар па ліванскім горадзе

ливанІзраільскія ўзброеныя сілы 4 студзеня нанеслі артылерыйскі ўдар па горадзе Аль-Ваззані на поўдні Лівана, выпусціўшы каля 50 снарадаў. Пра наяўнасць ахвяраў пакуль не паведамляецца.

Ізраільскі бок патлумачыў, што абстрэл стаў адказам на нядаўні выбух самаробнай бомбы побач з аўтакалонай ізраільскіх ваенных, адказнасць за які ўзяла дзеючая ў раёне Аль-Ваззани вочка ліванскіх радыкалаў з «Хэзбалы», паведамляе ВВС.

У сваю чаргу, баевікі “Хэзбалы” заяўляюць, што арганізавалі выбух у адказ на снежаньскі авіяўдар па тэрыторыі Сірыі, у выніку якога загінуў адзін з лідараў руху.

Ізраільскія вайскоўцы сцвярджаюць, што ў выніку выбуху бомбы ніхто не пацярпеў, аднак “Хэзбала” настойвае, што ёсць параненыя.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі