Абраны новы склад Духоўнага сабора Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра

в полоцкеМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, 3 студзеня наведаў полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі жаночы манастыр, рашэнне аб наданні якому статусу стаўрапігіяльнага з прамым падначаленнем Патрыяршаму Экзарху было прынятае ў снежні.

Сустрэча мітрапаліта з насельніцамі манастыра пачалася Боскай літургіяй, якую мітрапаліт Павел ўзначаліў у Крыжаўзвіжанскім саборы ў саслужэнні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, а таксама епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя, які ўзначальвае сінадальны аддзел БПЦ па справах манастыроў і манахаў, паведамляе church.by.

Па заканчэнні святочнай трапезы мітрапаліт Павел ўзначаліў агульны сход насельніц манастыра, а пасля – паседжанне Духоўнага сабора Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, у якім таксама ўзяў удзел епіскап Парфірый.

Удзел у сходзе ўзялі госці – ігумення гродзенскага Раство-Багародзічнага манастыра Гаўрыіла (Глухава), мінскага Елісавецінскага – Еўфрасіння (Лапцік), Увядзенскага манастыра ў вёсцы Багушы Елізавета (Сысун).

На агульным сходзе быў абраны новы склад Духоўнага сабора.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі