У першыя дні студзеня ў Беларусі адбылося 127 пажараў

огонь
З пачатку студзеня ў Беларусі адбылося ўжо 127 пажараў і загінулі 27 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пра гэта паведаміў 4 студзеня начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Беларусі Уладзімір Рафальскі.

Рост пажараў адбыўся ў сувязі з рэзкім пахаладаннем, у асноўным у прыватным сектары, дзе топяць печы і забываюць сачыць за імі. Шмат пажараў і з-за курэння ў ложку, перадае БЕЛТА.

Уладзімір Рафальскі нагадаў, што трэба сачыць за спраўнасцю пячнога ацяплення і не дапускаць перекала печы. Пры моцных маразах лепш тапіць двойчы ў суткі з інтэрвалам. Гарачы попел трэба высыпаць у яму, далей ад будынкаў, затушыць вадой, пяском або снегам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі