Беларускі Чырвоны Крыж праводзіць аперацыю “Зіма-2016”

красный крест
З пачатку студзеня ў ўмовах моцных маразоў Беларускі Чырвоны Крыж аказвае дапамогу найбольш неабароненым катэгорыям грамадзян.

З пачатку студзеня Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць аперацыю «Зіма-2016» у сувязі з нізкімі тэмпературамі і складанымі ўмовамі ў Беларусі. У мерапрыемствах удзельнічаюць атрады хуткага рэагавання Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа: мінскай, дарожнай і ўсіх абласных арганізацый.

Сумесна з МНС і ДАІ Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа дапамагае насельніцтву ва ўсіх рэгіёнах краіны, паведамілі ў грамадстве. Ужо арганізаваны пункты абагравання на базе раённых арганізацый Чырвонага Крыжа. У абласных гарадах і ў Менску створаны мабільныя пункты, дзе людзі могуць сагрэцца гарачай гарбатай і даведацца аб правілах паводзін ва ўмовах нізкіх тэмператур.

Аўтааматары атрымліваюць дапамогу на базе мабільных тэхнічных пунктаў, якія перасоўваюцца па буйных магістралях і дарогах, што вядуць да Мінска.

Таксама плануецца ахапіць найбольш верагодныя месцы знаходжання бяздомных, звалкі і пункты прыёму другаснай сыравіны для аказання дапамогі ў маразы. У выпадках абмаражэння супрацоўнікі і валанцёры Чырвонага Крыжа акажуць першую дапамогу пацярпелым.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі