«Дакар-2016»: беларускі МАЗ фінішаваў на 11-ым месцы

дакар

Беларускі экіпаж каманды “МАЗ-СПОРТ аўто” Сяргея Вязовiча прыйшоў 11-м на другім этапе ралі-рэйду “Дакар” па дарогах Аргентыны і Балівіі.

Прайшоўшы спецучастак ў 387 кіламетраў паміж гарадамі Вілья Карлас Пас і Тэрмас-дэ-Рыа-Хонда за 4 гадзіны, 18 хвілін і 18 секунд, першым стаў Ханс Стэйсі з Нідэрландаў на аўтамабілі MAN, другім быў галандзец Петэр Верслейс таксама на MAN, а трэцім – яшчэ адзін галандзец Жэрар дэ Рой на Iveco.

Экіпаж Сяргея Вязовiча адстаў ад Ханса Стэйсі на 11 мін. 49 сек., перадае БЕЛТА. Каманда яшчэ аднаго беларускага МАЗа на чале з Аляксандрам Васілеўскім заняла 21-е месца, а эксперыментальны МАЗ Уладзіміра Васілеўскага – 33-е.

Ралі-рэйд “Дакар-2016” працягнецца 5 студзенz трэцім этапам.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі