Епіскап Веніямін узначаліў богаслужбу ў турме

тюрьмаУ гэты ж дзень епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі узначаліў Боскую літургію ў храме Узвышэння Святога Крыжа ў вёсцы Раванічы пад Чэрвенем у саслужэнні сакратара епархіяльнага ўпраўлення іерэя Паўла Яцуковіча, настаяцеля храма іерэя Аляксандра Чарнушэнкі і барысаўскага духавенства, паведамляе borisoveparhia.by.

Напярэдадні епіскап Веніямін здзейсніў Літургію з нагоды тытульнага свята ў турэмным храме святога Іаана Кранштацкага ў калоніі № 14 у Навасадах.

Епіскапу Веніяміну саслужылі благачынны I Барысаўскай царкоўнай акругі пратаіерэй Аляксандр Вярбіла, настаяцель турэмнага храма пратаіерэй Георгій Цюхлаў і іншыя святары Барысаўскай епархіі.

Па заканчэнні Літургіі ўладыка Веніямін звярнуўся да зняволеных з пропаведдзю.

Епіскап Іаан пасвяціў новага дыякана

Епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан ўзначаліў нядзельную Літургію ў брэсцкім кафедральным Сімяонаўскім саборы, здзейсніўшы за богаслужэннем дыяканскую хіратонію Мікалая Маркевіча, паведамляе ekklisia.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі