Кіраўнік сіра-каталікоў просіць Папу Францыска пераканаць Абаму абараняць хрысціянаў

сирокатоликКіраўнік Сіра-Каталіцкай царквы Патрыярх Ігнат Іосіф III Юннан 4 студзеня, размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ, заклікаў Папу Францыска запрасіць дзяржсакратара ЗША Джона Кэры і іншых вядучых дыпламатаў краінаў Захаду ў Ватыкан, каб абмеркаваць праблему пераследу хрысціянаў на Блізкім Усходзе.

Кіраўнік сірыйскіх каталікоў папракае адміністрацыю амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы ў тым, што тая «зрабіла вельмі мала для забеспячэння выжывання хрысціянскіх меншасцяў на Блізкім Усходзе”, паведамляе ncregister.com.

“Мы просім краіны Захаду падтрымаць нашыя жыцці. Гэта азначае, што трэба пераканаць урады і ісламскіх рэлігійных лідэраў у арабскіх краінах, каб яны далі поўныя правы і прывілеі ўсім грамадзянам, уключаючы меншасці, асабліва хрысціянскую меншасць”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі