Магілёўскі святар прывез дзецям “Батлейку”

детиУ Магілёве 4 студзеня кіраўнік місіянерскага аддзела праваслаўнай Магілёўскай епархіі іерэй Васіль Рэвель правёў сустрэчу пра сутнасць Раства Хрыстова з дзецьмі з школьнага лагера СШ № 35.

Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў Магілёўскай абласной бібліятэцы, а. Васіль распавёў евангельскую гісторыю пра нараджэнне Збаўцы, а потым перад дзецьмі выступіў магілёўскі тэатр “Батлейка”, які прыехаў разам са святаром, паведамляе mogeparhia.by.

Напярэдадні ў Ваўкавыску ў царкве святых Мяфодзія і Кірыла прайшоў Калядная кірмаш, на якім выставілі свае працы выхаванцы прыходской нядзельнай школы. Пасля Літургіі прыхаджане маглі набыць за ахвяраванне падсвечнікі, вянкі, ёлачныя цацкі з фетру, елкі з цукерак і мішуры, паведамляе orthos.org.

У Шчучыне 2 студзеня ў Міхайлаўскім храме і крыптавай царкве Аўгустоўскага абраза Прасвятой Багародзіцы прайшлі адмысловыя набажэнствы для вучняў і педагогаў, якія традыцыйна праводзяцца для школьнікаў у дні пастоў.

Асаблівую ўвагу школьнікаў у гэты дзень святары звярнулі на асобу і вучэнне Іаана Кранштацкага.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі