Нарвежскія хрысціяне: мы не жывём у катакомбах, як пра гэта пішуць у СМІ
Гісторыя пра тое, як нарвежская служба апекі забрала з сям’і румынскіх імігрантаў пецярых дзяцей з-за іх рэлігійнага выхавання, набірае абароты ў руска- і англамоўных СМІ. Між тым нарвежскія медыя пра гэта амаль не згадваюць, тады як нарвежскія хрысціяне адпрэчваюць які-небудзь пераслед з боку ўладаў. Krynica.info паспрабавала разабрацца ў сітуацыі.
Як паведамляе Christian Post, нарвежская служба апекі «Барневернет» забрала пецярых дзяцей з сям’і румынскіх пяцідзесятнікаў Руты і Марыуса Баднарыу пасля таго, як дырэктар школы, якую наведвалі старэйшыя дочкі Баднарыу, паскардзіўся на рэлігійнае выхаванне дзяцей і на тое, што бацькі вучылі іх, што Бог карае людзей за грахі.
Нягледзячы на тое, што дырэктар школы прасіў у органаў апекі толькі падаць сям’і кансультацыю спецыялістаў, дзяцей забралі з сям’і на падставе таго, што дзеці падвяргаліся фізічнаму гвалту.
Дзяцей, у тым ліку і груднога дзіцяці, размясцілі ў трох розных дзіцячых дамах, а правы бацькоў на зносіны з імі былі моцна абмежаваныя. Медыцынская экспертыза не выявіла ў дзяцей слядоў гвалту, а органы апекі апраўдваюць свае дзеянні толькі на заявах дзяцей.
Нягледзячы на тое, што прадстаўнікі «Барневернет» яшчэ вядуць праверку бацькоў, ужо пачалася працэдура размеркавання дзяцей у прыёмныя сем’і.
Адвакат сям’і Баднарыу парэкамендаваў бацькам звярнуцца з апеляцыяй ў вярхоўны суд Нарвегіі. Сітуацыя ўскладняецца тым, што ў Нарвегіі магчыма вызначэнне дзяцей у прыёмную сям’ю яшчэ да судовага рашэння, аднак пры разглядзе падобнай справы двума гадамі раней Вярхоўны Суд Нарвегіі вынес рашэнне на карысць іншай сям’і пяцідзесятнікаў – Радулеску.
Разам з тым прадстаўнікі нарвежскіх хрысціян адмаўляюць які-небудзь пераслед з боку ўладаў за рэлігійную адукацыю дзяцей. А нарвежскія СМІ аб сітуацыі практычна не пішуць.
«У Нарвегіі «Барневернет» не забірае дзяцей ад бацькоў, каб прадухіліць іх ад атрымання хрысціянскага выхавання. Можа здацца залішнім канстатаваць нешта гэтак відавочнае. Але, на самой справе, менавіта так у цяперашні час ўяўляюць Нарвегію ў міжнародных хрысціянскіх СМІ», – адзначае шэф-рэдактар нарвежскага хрысціянскага партала Dagen Веб’ёрн Сельбек.
Ён падкрэслівае, што сусветныя СМІ пішуць паведамленні пра гэта са слоў сям’і Баднарыу без змен і без пярэчанняў, а таксама без спроб звязацца з хрысціянамі ў Нарвегіі для таго, каб праверыць, ці сапраўды сітуацыя з вернікамі ў краіне нагадвае савецкія рэспублікі. «Мы ведаем, што ўмовы жыцця нарвежскіх хрысціян далёкія ад катакомбных. Хоць мільёны хрысціянаў зараз маюць менавіта такое ўражанне», – заключае Веб’ёрн Сельбек.
Krynica.info таксама папрасіла пракаментаваць сітуацыю прадстаўнікоў нарвежскай Хрысціянскай народнай партыі. Так, сакратар партыі ў правінцыі Ругалан Улаў Эгебё Онунсен адзначыў, што ў яго няма падстаў не давяраць службе апекі. У сваю чаргу міжнародны сакратар ХНП Андрэас Хауг Лёланд назваў безадказнай практыку СМІ браць на веру словы толькі аднаго з бакоў. Пры гэтым ён адзначыў, што дзеці ў Нарвегіі абаронены ад усякага роду гвалту, у тым ліку ад дысцыплінуючых удараў.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Выйшла кніга пра біблійны канон у хрысціянскіх канфесіях 20.05.2022 16:15
- У Жыровічах праходзяць урачыстасці ў гонар абраза Маці Божай 20.05.2022 15:00
- Пінскай епархіяй будзе часова кіраваць архіепіскап Брэсцкі 19.05.2022 19:20
- Гродзенскага святара, які публікаваў гімн «Магутны Божа», звольнілі з прыхода 19.05.2022 14:52
- У Нігерыі мусульмане забілі камянямі студэнтку-хрысціянку па абвінавачванні ў богахуленні 19.05.2022 14:08
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)