Справа аб «алмазным» махлярстве на 700 тыс. даляраў перададзена ў пракуратуру

следственный комитет
Следства перадало ў пракуратуру для накіравання ў суд крымінальную справу аб «алмазным» махлярстве на 700 тыс. даляраў. Пра гэта паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Удзельнікі групы падманулі беларусаў на буйныя сумы, прапаноўваючы ім нібыта садзейнічанне ў куплі алмазаў з Намібіі.

Праваахоўнікі знайшлі ўсіх 11 пацярпелых. Удзельнікі арганізаванай групы знаходзяцца пад вартай.

Як паведамляла Крыніца, 51-гадовы ўраджэнец Гродзенскай вобласці стварыў злачынную групу і распрацаваў мудрагелісты план падману патэнцыйных пакупнікоў. Трое ўдзельнікаў групы прадстаўляліся былымі супрацоўнікамі консульства Беларусі ў Намібіі і абяцалі выгадныя здзелкі з алмазамі.

Група дзейнічала з 2011 па 2014 год.

Ім былі прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) КК.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі