У Брэсцкай епархіі створаны экалагічны аддзел

собраниеУ Брэсце падчас агульнага гадавога сходу духавенства і манаствуючых асобаў праваслаўнай Брэсцкай епархіі 29 снежня па ініцыятыве епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана было прынятае рашэнне аб стварэнні епархіяльнага экалагічнага аддзела.

Выконваючым абавязкі кіраўніка новага аддзела прызначаны свецкі Павел Рамановіч, паведамляе ekklisia.by.

Па словах кіраўніка новага аддзела, прыярытэтным напрамкам дзейнасці епархіяльнай структуры стане фарміраванне ў насельніцтва беражлівага стаўлення да прыроды і аховы навакольнага асяроддзя праз правядзенне рэгулярных маштабных акцыяў і мерапрыемстваў.

Брэсцкая епархія стала другой беларускай епархіяй пасля Гродзенскай, у якой утвораны экалагічны аддзел.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі