У Салігорску епіскапа Слуцкага віншавалі з першай гадавінай епіскапства

антонийЕпіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній 3 студзеня ў Раство-Багародзічным кафедральным саборы Салігорска адслужыў Літургію, прымеркаваную да першай гадавіны епіскапскай хіратоніі.

Уладыку Антонію саслужылі асабісты сакратар пратаіерэй Анатоль Івашчук, сакратар епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэй Мікалай Лабынька, благачынныя Клецкага, Старадарожскага, Слуцкага і Салігорскага царкоўных акругаў, клірыкі Мінскай і Лідскай епархіяў, паведамляе sluck-eparchiya.by.

Па завяршэнні богаслужбы пратаіерэй Мікалай Лабынька прачытаў прывітальны адрас кліра і паствы Слуцкай епархіі з нагоды першай гадавіны архірэйскай хіратоніі ўладыкі, а таксама ўручыў яму прасфору, абраз Хрыста Збавіцеля і букет кветак.

На наступны дзень епіскап Слуцкі наведаў моладзевы праваслаўны калядны лагер на базе Траецкага прыхода ў вёсцы Салтанаўшчына пад Нясвіжам. Удзельнікі лагера – больш за 40 хлопцаў і дзяўчат – былі запрошаны на размову з высокім госцем, які падзяліў з ім трапезу, а потым уручыў невялікія абразы і шакаладкі.

Уладыка Антоній высока ацаніў намаганні настаяцеля іерэя Алега Абрамовіча, па ініцыятыве якога некалькі гадоў таму на вакацыях пачаў праводзіцца лагер.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі