Каталіцкія біскупы ЗША: 2016 год павінен стаць годам абароны пралайф-ідэалогіі

Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ЗША арцыбіскуп Куртц заклікаў да абароны пралайф-палітыкаў і актывістаў у новым годзе.

Іерарх таксама выказаў занепакоенасць тым фактам, што Кангрэс ЗША пакуль не зацвердзіў законапраект аб барацьбе з дыскрымінацыяй па пытаннях абортаў («ANDA»), які забяспечвае прававую абарону пралайф-арганізацыям і медыцынскім установам, якія не праводзяць аборты.

У выпадку, калі законапраект, які знаходзіцца на разглядзе з 2013 года, будзе прыняты, то медыцынскія ўстановы і медыцынскія работнікі, якія адмовіліся праводзіць аборты па этычных і рэлігійных меркаваннях, не могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці альбо быць прымушаны да падобных дзеянняў.

Канферэнцыя біскупаў прыводзіць некалькі выпадкаў прымусу. Так, у 2009 Кэці Дэкарла, медсястра шпіталя Нью-Ёрка, была вымушана раздзяліць ненароджанае дзіця, якое знаходзілася на 22-м тыдни развіцця, а медсёстрам Універсітэта Вандэрбільта прадпісвалася асіставаць ў абортах нягледзячы на ​​іх пярэчанні.

Кангрэс таксама адмовіўся скараціць фінансаванне Амерыканскай асацыяцыі планавання сям’і, якая прадстаўляе аборты.

Арцыбіскуп Куртц адзначыў, што ANDA ўяўляе сабой праект «ўмераных рэформаў», якія надаюць рэальную моц раней існуючым папраўкам аб свабодзе сумлення медработнікаў.

Іерарх таксама выказаў шкадаванне з нагоды таго, што з-за палітычных спрэчак заканадаўцаў многія людзі будуць вымушаны ўрадам дзейнічаць супраць сваіх перакананняў.

Па матэрыялах CNA.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі