На юбілейнай “Зорцы Бэтлеему” ўручылі адмысловы прыз за аўтарскую песню

зоркаУ Мёрах 5 студзеня ў дзясяты раз прайшоў дзіцячы каталіцкі XV юбілейны фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеему”.

Традыцыйна арганізатарам конкурсу выступіў кс. Кшыштаф Мянкіна, пробашч парафіі ў Мёрах. Маленькія ўдзельнікі прывезлі свае калядныя праграмы з Дзеркаўшчыны, Паставаў, Варапаева, Браслава, Глыбокага, Шаркаўшчыны, Наваполацку, Віцебску, упершыню да музычнага свята далучыліся дзеці з Асвеі і Дуброўны, паведамляе catholicnews.by.

Пачэснымі гасцямі “Зоркі Бэтлеему” сталі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі кс. Францішак Кісель і лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне” кс. Чэслаў Курэчка МІС з Росіцы.

У намінацыі “Вакальна-інструментальны гурт” перамагалі дзеці з Мёраў, Дзеркаўшчыны, Глыбокага  і гурт “Alis Angeli” з Браслава, у намінацыі “Фальклорна-інструментальны гурт” – з Мёраў, Дуброўны і Дзеркаўшчыны, у намінацыі “Вакальныя гурты” – трыа “Зорачкі” з Браслава, дзеці з Наваполацка і Паставаў.

Сярод вакалістаў-дзяцей перамаглі выканаўцы з Паставаў, Віцебска і Асвеі, сярод падлеткаў – дзяўчаты з Дзеркаўшчыны, Мёраў і Варапаева.

Адмысловы прыз за выкананне ўласнай песні атрымаў юны бард Эдуард Ражанскі з Мёраў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі