Першаярарх БАПЦ: ці можна назваць хрысціянскім народ, які захоплівае чужыя землі?

стаенка

Архіяпіскап Наваградскі, Першаярарх Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы Святаслаў у сваім калядным пасланні задаўся пытаннем, “ці можна назваць народ хрысціянскім, калі ён карыстаецца не Божымі запаветамі, а наказамі свайго зямнога царка, не маючы любові да іншых народаў, нахабна захапляе іхныя тэрыторыі, пры гэтым прыкрываючыся Хрыстовай верай”.

“Нашая вера робіць дабро не толькі для нашае душы, але й для ўсяго свету, а грэх робіць зло нам і ўсім людзям. Хрысціянства любіць ўсіх людзей, і грэшных і праўдных, але засуджвае грэх, які губіць людзей, а часам і цэлыя народы”, – адзначыў ён, паведамляе belapc.org.

“Нашыя продкі, датрымоўваючыся Божых законаў, бралі зброю ў рукі не для нападу на іншых, а для абароны свайго народу і дзяржавы. Таму Беларуская Царква моліцца за ўсіх Беларусаў, якія жывуць на Бацькаўшчыне і ў Замежжы і за тых, хто цяпер дапамагае братам-украінцам абараняць сваю дзяржаву ад ўсходняга агрэсара. Просім заўсёды ў Госпада міру й шчасця сваім суайчыннікам, каб захоўваў нашу Бацькаўшчыну ад міжусобіцаў і нашэсця чужынцаў. Хай Ласка Божая перабывае з Вамі й вашымі блізкімі! Хрыстос нарадзіўся! Слаўце Яго!” – падкрэсліў архіяпіскап.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі