У Брэсцкай епархіі сабралі 500 падарункаў для дзяцей
У Белаазёрску на Брэстчыне ў перадкалядныя дні па ініцыятыве праваслаўнага моладзевага руху Георгія Пераможцы пры Серафімаўскі храме, дзеючага пад кіраўніцтвам клірыкаў іерэеў Алексія Аляхновіча і Арцемія Дзячка, прайшла дабрачынная акцыя «Раство прыходзіць у кожны дом”.
Падчас акцыі маладыя людзі збіралі ў буйных крамах горада прадметы першай неабходнасці для малазабяспечаных сем’яў. Гараджане з радасцю ахвяравалі ў дабрачынныя кошыкі мыла, туалетную паперу, сурвэткі, зубную пасту, пральны парашок, сродкі для мыцця, канцылярскія тавары, крупы, алей, чай. У адказ братчыкі дарылі ахвярадаўцам калядныя сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, паведамляе ekklisia.by.
Дапамога была перададзеная ў 44 сям’і.
Таксама ў Брэсцкай епархіі удалося сабраць больш за 500 падарункавых набораў падчас акцыі “Падары Раство дзіцяці”. Падарункавыя наборы кожнаму адрасату асабіста ў рукі ўручыць епіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, які з 8 па 16 студзеня наведае шэраг сацыяльных установаў Брэста, у т. л. Брэсцкую нарадзільню дом, дыягностыка-рэабілітацыйны цэнтр “Веда”, дзіцячы сацыяльны прытулак, дапаможную школу, спецгрупу ў дзіцячым садзе № 10.
У Лідзе прыхаджане правялі дабрачынны кірмаш
У Лідзе сёстры з Васільеўскага прыходскага сястрынства пры храме Усіх Святых правялі дабрачынны кірмаш “Калядны дар”, выставіўшы на продаж за ахвяраванні сувеніры з бісеру і паперы, фальгі і нітак, а таксама посную выпечку, паведамляе lida-eparhia.by.
У Кіраўску да прыходскай акцыі далучыўся БРСМ
У Кіраўску прыхаджанаў Пакроўскага храма ў правядзенні дабрачыннай акцыі “Цуды на Раство» падтрымала моладзь з раённага БРСМ. Маладыя людзі разам з прыхаджанамі і выхаванцамі нядзельнай школы арганізавалі збор падарункаў для сацыяльных сіротаў і інвалідаў, а таксама іх дастаўку ў дамы Дзедам Марозам і Снягуркай, якой стала юная прыхаджанка Сафія Жураўлёва, паведамляе bobruisk.hram.by.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Адкрытая online-дыскусія “Цэрквы ў Беларусі – паміж палітыкай і верай” 01.03.2021 11:52
- Курс «Хрысціянскае кансультаванне» 27.02.2021 18:25
- Дні праваслаўнай культуры адкрыюцца 27 лютага ў Мінску 24.02.2021 16:56
- Кароткая гісторыя таго, што зараз адбываецца вакол царквы “Новае Жыццё” 22.02.2021 17:07
- Вернікі царквы “Новае жыццё” ўсё роўна хочуць сабрацца на малітву 20.02.2021 14:01
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)