У Кёльне каля сотні жанчын абвінавачваюць мігрантаў у дамаганнях у навагоднюю ноч
Каля сотні жанчын звярнуліся ў паліцыю Кёльна ў сувязі з сэксуальнымі дамаганнямі ў навагоднюю ноч, – па іх словах, з боку мігрантаў.
Па дадзеных паліцыі, як мінімум адзін выпадак завяршыўся згвалтаваннем, паведамляе ru.euronews.com.
Адна з пацярпелых распавяла, як яе хапалі ззаду, з-за спіны, чапалі пад спадніцай і за ягадзіцы. «Я спрабавала абараняцца, размахвала рукой, спрабавала іх дастаць, так, што ледзь не звалілася з лесвіцы. Але людзей было так шмат, што нічога нельга было зрабіць», – сказала жанчына.
У святочную ноч у цэнтры Кёльна сабраліся каля тысячы мужчынаў, якія, падзяліўшыся на групы, атачалі жанчынаў, рабавалі іх і падвяргалі сэксуальным дамаганням.
Оберпаліцмайстар Кёльна Вольфганг Альбэрс паведаміў, што паліцыі вядома, што напады здзейсніла група асобаў узростам прыкладна ад 18 да 35 гадоў, яны выглядалі як выхадцы з арабскіх краінаў ці Паўночнай Афрыкі.
Улады горада называюць тое, што адбылося, «абсалютна непрымальным», але заклікаюць не рабіць паспешлівых высноваў адносна этнічнай прыналежнасці нападнікаў: «Расследванне павіннае паказаць, што за колы датычныя да гэтых злачынстваў. Не варта ісці па шляху найменшага супраціву і агульна звязваць напады з праблемай мігрантаў. Варта праверыць факты і ўжо з іх зрабіць неабходныя высновы», кажа міністр юстыцыі ФРГ Хайка Маас.
Бургамістр Кёльна Генрыэта Рэкер склікала экстранную нараду крызіснага штаба з удзелам прадстаўнікоў сілавых структураў.
У навагоднюю ноч у цэнтры горада дзяжурылі каля двухсот паліцэйскіх, якія не маглі паўплываць на тое, што адбывалася, з-за вялікай колькасці людзей. Арыштаваныя былі толькі некалькі чалавек, якія апынуліся пры праверцы ўцекачамі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Пачаўся міжнародны конкурс дзіцячых малюнкаў «Красота Божьего мира» 01.07.2022 12:06
- Вернікаў царквы «Новае Жыццё» просяць пацвердзіць, што яны па-ранейшаму ў царкве 01.07.2022 10:14
- У Маладзечне асвяцілі кафедральны сабор 01.07.2022 07:12
- Верш беларускага святара паслужыў тэкстам антываеннай “Балады аб вайне” 30.06.2022 17:12
- Пастар Ганчарэнка: Бог здольны здзейсніць эканамічныя і палітычныя цуды 30.06.2022 16:05
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)