У Столінскім раёне двое дзяцей і трое дарослых атруціліся ўгарным газам

 

печь

Угарным газам на Століншчыне атруціліся 5 студзеня двое малых дзяцей і трое дарослых, якія пражываюць у вёсцы Харомск. Пра гэта паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.

З-за таго, што заўчасна была зачыненая засланка печкавай трубы, пацярпелі 44-гадовая гаспадыня дома, яе 22-гадовы сын, 25-гадовая дачка і малалетнія ўнукі – хлопчыкі 2013 і 2014 гадоў нараджэння.

Пасля аказання медыцынскай дапамогі стан пацярпелых здавальняючы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі