У Віцебску паставяць «Свечку памяці» ненароджаных дзецям

свечиУ Віцебску 10 студзеня пройдзе акцыя “Свечка памяці – свечка надзеі» – у 16.00 ля цэнтральнага ўвахода ў праваслаўны храм Уваскрасення Хрыстова будуць запаленыя свечкі ў памяць аб ненароджаных дзецях.

Ініцыятарам акцыі выступіла група “Лінія жыцця”, якую падтрымаў сацыяльны аддзел Віцебскай епархіі. Дата правядзення акцыі прымеркаваная да дня памяці ў праваслаўнай традыцыі Віфлеемскіх немаўлятаў-пакутнікаў, забітых па загадзе цара Ірада, паведамляе http://sobor.by/.

“У праваслаўнай традыцыі да заступніцтва святых немаўлятаў Віфлеемскіх звяртаюцца людзі, які каюцца ў граху аборту, – распавядаюць арганізатары акцыі. – Нашая мэта – прыцягнуць увагу да страшнай праблемы аборту, паколькі ў нашай краіне штогод гіне велізарная колькасць безабаронных нявінных немаўлятаў».

Падчас правядзення акцыі будзе выстаўлены абраз “Плач Ісуса Хрыста аб забітых немаўлятах”. Акцыя будзе суправаджацца раздачай інфармацыйных буклетаў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі