Лукашэнка на Раство ў храме: год будзе цяжкі, але галоўнае – каб не было вайны

лукашэнкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня наведаў каляднае набажэнства ў праваслаўным Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска. Кіраўнік дзяржавы перадаў у дар Мітрапаліту Паўлу карціну “Віфлеемская зорка”, якая выраблена ў беларускай майстэрні “Сям’я Цеслы” ў тэхніцы “Сожская скань”. У сваю чаргу Мітрапаліт Павел ўручыў прэзідэнту абраз з выявай ладу Збавіцеля.

Аляксандр Лукашэнка не прамінуў таксама выкарыстаць храм у якасці трыбуны для свайго выступу, хоць «і не месца сёння для будзённых размоваў», перадае БелТА.

Пры гэтым ён паабяцаў, што “мы будзем жыць у абсалютна дэмакратычнай прававой грамадстве, як мы жылі да гэтага часу, як бы нас не крытыкавалі». «Праўда, крытыкі, якія нас падвяргалі збіццю ў гэтым пытанні, сёння змоўклі, пераканаўшыся ў тым, што і дэмакратыі, і правоў чалавека ў Беларусі не менш, чым у іншых. А я пра гэта казаў заўсёды. І самае галоўнае – гэта права жыць. Нікому не патрэбна такая дэмакратыя, дзе кожны дзень на вуліцы страляюць і забіваюць за год сотні тысяч людзей», – сказаў ён.

Прэзідэнт паабяцаў, што мы будзем жыць у адкрытым грамадстве, дзе чалавек павінен гаварыць тое, што ён думае, дзе чалавек павінен выкладаць свае думкі. Аднак тут жа адзначыў, што «калі большасцю або па законе прынята рашэнне, прабачце, яму трэба падпарадкоўвацца». Інакш, паводле яго слоў, «два крокі да вайны».

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ў эканамічным плане 2016 будзе цяжкім, і ў сувязі з гэтым заявіў, што галоўнае – каб не было вайны. «Таму першы наш зварот да Госпада, каб ён сапраўды нас абараніў і захаваў нашу краіну такой, якой яна ёсць зараз. Большага мы проста не смеем прасіць сёння. Таму што ўсё астатняе залежыць ад нас», – сказаў ён і параіў беларусам разлічваць толькі на сябе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі