Лукашэнка: так, мы частка РПЦ, але мы абмяркуем пытанні самастойнасці

лукашенко

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 7 студзеня на калядным богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, заявіў, што не разумее тэзіса “Царква па-за дзяржавы і аддзеленая ад дзяржавы”. Паводле яго слоў, сёння Царква з’яўляецца адным з апірышчаў беларускай дзяржавы, забяспечваючы разам з органамі ўлады і арганізацыямі баланс нашага грамадства.

Адзначыўшы, што ўлада ні ў якім разе не павінна залішне ўмешвацца ў справы Царквы, ён заявіў, што Царква павінна дзейнічаць у адпаведнасці з законам, Канстытуцыяй. «А хто стварае закон і Канстытуцыю? Дзяржава, яе прадстаўнікі. Вось і адказ на пытанне аб рэальным становішчы спраў», – адзначыў прэзідэнт, перадае БелТА.

«І ўсе ў Царкве, прабачце мяне за гэтую заўвагу, як прэзідэнт і кіраўнік дзяржавы я магу гэта сказаць, павінны разумець: Царква дзейнічае і функцыянуе ва ўмовах суверэннай і незалежнай дзяржавы. Так, мы частка гэтага праваслаўнага свету, які называецца Руская Праваслаўная Царква. Мы не імкнемся там да нейкай незразумелай аўтаноміі і самастойнасці, хоць шчыра скажу – мы гэта абмяркуем яшчэ на сустрэчы са святарамі – царква павінна развівацца», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заявіў, што свет змяніўся, Беларусь з’яўляецца суверэннай незалежнай дзяржавай, і «ўсе інстытуты ўлады і арганізацыі, у тым ліку Царква, павінны прыстасоўвацца да гэтага, таксама ўдасканальвацца ў гэтым кірунку». Адмовіўшыся ад дэбатаў на гэтую тэму ў Раство, Аляксандр Лукашэнка паабяцаў абмеркаваць яе «на нашай маючай адбыцца сустрэчы».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі