Сусветныя цэны на нафту ўпалі на тле ірана-саудаўскага канфлікту

Bahraini Protesters Hold Pearl Roundabout As Government Backs DownКошты на нафту на таргах 7 студзеня абваліліся ніжэй 34 даляраў за барэль – гэта мінімальнае значэнне з 2004 года.

Каля 7 раніцы па маскоўскім часе нафту маркі Brent на Інтэркантынентальнай біржы ў Нью-Ёрку таргавалася вакол адзнакі ў 33,37 даляра за барэль. Падчас гандлёвай сесіі кошт нафты апускаўся да 33,2 даляра за барэль. Нафта амерыканскай маркі WTI каштавала 33,13 даляра за барэль. За суткі Brent патаннела прыкладна на 8% на тле абвалу на кітайскім фондавым рынку, паведамляе ВВС.

У чацвер пасля падзення каціровак на 5% уладам Кітая прыйшлося прыпыніць працу ключавых фінансавых рынкаў краіны на 15 хвілін. Пасля аднаўлення працы рынкаў падзенне працягнулася, і ўладам прыйшлося прыпыніць таргі на Шанхайскай і Шеньчжэньскай біржах ўжо да канца дня. Гэтая ўжо другое прыпыненне таргоў на кітайскім рынку з пачатку тыдня.

Курс юаня ў чацвер апынуўся на самым нізкім значэнні за апошнія пяць гадоў – 6,5 юаня за долар.

Услед за кітайскім фондавым рынкам адбываецца абвал на сусветных фінансавых пляцоўках. У сераду зніжэнне паказалі амерыканскія і еўрапейскія фондавыя індэксы.

Сірыя у аўторак рэзка знізіла цэны на нафту для сваіх еўрапейскіх кліентаў, каб ўскладніць выхад на рынак Ірану. Саудаўская дзяржаўная нафтавая кампанія Aramco павялічыла зніжку на лютаўскія пастаўкі на 60 цэнтаў за барэль для паўночна-заходняй Еўропы і на 20 цэнтаў за барэль для міжземнаморскіх кліентаў. Кошты для Азіі былі павялічаныя на 60 цэнтаў за барэль, а для ЗША пакінутыя нязменнымі.

Aramco абвесціла пра зніжэнне коштаў на тле поўнамаштабнага канфлікту паміж Эр-Рыядам і Тэгеранам, які прывёў да разрыву адносінаў паміж дзвюма краінамі. 5 студзеня Саудаўская Аравія разарвала дыпламатычныя адносіны з Іранам пасля нападаў іранскіх шыітаў на саудаўскія дыппрадстаўніцтвы і масавых акцыяў пасля пакарання шыіцкага багаслова Німра Бакр аль-Німра.

Прэзідэнт Іранскага саюза экспарцёраў нафты Хамід Хасэйні заявіў, што чакае ўзмацнення канкурэнцыі з боку Саудаўскай Аравіі па палітычных матывах. Ён адзначыў, што «Іран вернецца ў Еўропу», магчыма, прапанаваўшы лепшыя ўмовы крэдытавання і бартэрны абмен нафты на тавары

Ірак гатовы выступіць пасярэднікам у урэгуляванні канфлікту

Ірак гатовы выступіць пасярэднікам у урэгуляванні канфлікту паміж Саудаўскай Аравіяй і Іранам. Кіраўнік ірацкага МЗС Ібрагім аль-Джаафары 6 студзеня прыбыў у Тэгеран для перамоваў з галоўнай МЗС Ірана Махамадам Джавадам Зарыфам.

Аль-Джаафары падкрэсліў: “Ірак знаходзіцца ў самым сэрцы рэгіёну, і мы можам выкарыстоўваць нашы шырокія сувязі з арабскімі краінамі і іншымі дзяржавамі з тым, каб Ірак змог адыграць пэўную ролю ў зніжэнні напружанасці паміж Іранам і Саудаўскай Аравіяй. На нас ляжыць гэтая адказнасць”.

У Іраку, дзе пражываюць як мусульмане-шыіты, так і суніты, не спыняюцца дэманстрацыі пратэсту супраць пакарання ан-Німра. Тысячы шыітаў выйшлі на вуліцы Багдада з антысаудаўскімі лозунгамі.

Дыпламатычныя адносіны з Іранам, акрамя Саудаўскай Аравіі, разарвалі Бахрэйн, Судан і Джыбуці, а таксама Емен, які знаходзіцца ў стане грамадзянскай вайны, абапіраючыся на ваенную моц Саудаўскай Аравіі. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты знізілі адносіны з Іранам да ўзроўню павераных у справах, МЗС Кувейта адклікаў з Тэгерана свайго амбасадара.

Сям’я пакаранага аль-Німра ўзяла ўдзел у жалобных мерапрыемствах у вёсцы Аль-Авамія.

Саудаўскія ўлады інфармавалі блізкіх Шэйха Німра аб адбыўшымся пакаранні, але не паведамілі, дзе менавіта пахаваны прапаведнік.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі