У Горках міліцыя ўварвалася на баптысцкую сустрэчу ў жылым доме

милиция

Напярэдадні Раства 22 снежня сужонкі Міхаіл і Лілія Шульган, якія пражываюць у горадзе Горкі Магілёўскай вобласці, запрасілі ў свой дом 26 сяброў і знаёмых, каб паразважаць на тэму: «Чаму нарадзіўся Ісус Хрыстос?». Муж і жонка з’яўляюцца членамі Міжнароднага саюза цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў.

Зносіны парушылі прадстаўнікі Горацкага райвыканкама і міліцыі. Начальнік аддзела па ідэалагічнай працы Аляксандр Бяляцкі абвінаваціў тых, хто сабраўся, у адсутнасці дазволу райвыканкама на правядзенне сходу. Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Святлана Іванова стала высвятляць, колькі непаўналетніх прысутнічаюць у доме. Зрабілі таксама некалькі фотаздымкаў. Затым галоўны спецыяліст аддзела ЖКГ Руслан Андросаў склаў на Лілію Шульган як на ўласніцу жылога дома пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, хоць яна ў гэты вечар была з дзіцем у бальніцы Гомеля, паведамляе «Голос страждущего».

29 снежня сужонкаў выклікалі ў райвыканкам, дзе Лілію Шульган абвінавацілі ў правапарушэнні, прадугледжаным ч.1 ст.21.16 КаАП (парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі). На пытанне, у чым заключаецца парушэнне, канкрэтнага адказу не было. У заяве-скарзе сужонкі адзначылі, што правядзенне сустрэчы з аднаверцамі ў сябе дома не супярэчыць беларускаму заканадаўству, а паводзіны ўладаў «можна растлумачыць, як пераслед па рэлігійных перакананнях».

5 студзеня адбылося судовае паседжанне, на якім суддзя заклікаў сужонкаў даказваць сваю невінаватасць работнікам райвыканкама.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі