У Віцебску прайшоў Калядны баль інвалідаў
У Віцебску ў парафіі Езуса Міласэрнага 5 студзеня адбыўся традыцыйны калядна-навагодні баль для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі з групы «Бэтэль».
Баль арганізавалі каталіцкая дабрачынная дыяцэзіяльная місія “Карытас” і Міжнародны дабрачынны рух «Бэтэль», паведамляе catholicnews.by.
Баль, у якім бралі ўдзел 37 маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама іх бацькі, урачыста адкрыў дырэктар віцебскага “Карытас” кс. Андрэй Аніскевіч.
Маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі падрыхтавалі калядную пастаноўку, а таксама музычную праграму. Напрыканцы балю Святы Мікалай уручыў ім падарункі.
У Пухавіцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце юныя каталікі далі канцэрт
На свята Аб’яўлення Госпада, якім завяршаецца перыяд Божага Нараджэння, юныя каталікі з музычнага калектыва “Пухавіцкія пярлінкі” пры парафіі святога Антонія ў Мар’інай Горцы на чале з ксяндзом пробашчам Генрыхам Кучынскім прыехалі са святочным калядным канцэртам у Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат.
Паказваючы пастаноўку пра Божае Нараджэнне, юныя вернікі чыталі свае лісты да Бога, апавядалі пра тыя дары, якія падрыхтавалі Збаўцы: “Мы нясем нашыя сэрцы, напоўненыя любоўю і прысвячэннем сябе. Нясем малітвы – прагненні, просьбы, падзякі, праслаўленні. Ахвяруем пакору і паслухмянасць, боль, смутак, хваробы”.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Абраны новы старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі 14.04.2021 19:11
- Біскуп Юрый Касабуцкі: Езуса пакаралі смерцю, бо хтосьці адчуў страх згубіць сваю ўладу 11.04.2021 04:08
- Паведамленне прэс-службы Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі 10.04.2021 18:39
- Хрысціянскі семінар для людзей, якія працуюць з групамі 10.04.2021 17:51
- Пробашч мінскай архікатэдры: маю надзею, што трансляцыя святой Імшы па радыё адбудзецца 08.04.2021 16:06
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)