Улады Індыі не падоўжылі візу манахіні, якая 44 гады працавала з пракажонымі

карпаІндыйскія чыноўнікі з урада штата Махараштра адмовіліся падоўжыць індыйскую візу пажылой каталіцкай манахіні з Італіі Бертыле Капры, якая правяла ў Індыі 44 гады, працуючы з пракажонымі ў лепразорыі,  пра што стала вядома 6 студзеня.

Прадстаўнікі ўладаў штата заявілі, што сястра Бертыла Капра, сястра супольнасці Місіянераў Беззаганнай Дзевы, нягледзячы на ​​пратэрмінаваную візу, не будзе высланая з Індыі. Па словах чыноўнікаў, манахіня павінная звярнуцца за атрыманнем новай візы ў розныя інстанцыі, паведамляе asianews.it.

Тым не меней, урад штата Махараштра адхіліла хадайніцтва Бертылы Капры аб атрыманні кароткатэрміновай візы, якая дазволіла б ёй заставацца ў Індыі падчас афармлення доўгатэрміновай візы. Па законах Індыі, манахіня будзе абавязаная пакінуць краіну, калі тэрмін дзеяння яе бягучай візы цалкам скончыцца.

У Індыі каталіцкія манахіні пастаянна сутыкаюцца з візавымі цяжкасцямі, а таксама становяцца ахвярамі фізічнага гвалту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі