Меркель паабяцала дэпартаваць мігрантаў, якія нападалі на жанчын

немцыКанцлер Германіі Ангела Меркель паабяцала разгледзець пытанне аб магчымасці дэпартацыі замежнікаў, асуджаных за злачынствы.

Заява кіраўніка ўрада Германіі стала рэакцыяй на серыю масавых нападаў на жанчын у Кёльне ў навагоднюю ноч. У паліцыю паступілі больш за сотню заяваў ад пацярпелых ад рабаванняў і сэксуальных дамаганняў, паведамляе ru.euronews.com.

«Германія не пацерпіць такія агідныя злачынствы. Уявіце сабе, што адчувалі жанчыны — безабаронныя, кінутыя на гвалт. Асабіста для мяне гэта здаецца недапушчальным», — кажа Меркель.

Раней міністр юстыцыі Германіі заявіў, што любы, хто дамагаецца статусу ўцекача, але мае дачыненне да гэтых нападаў, будзе дэпартаваны.

Па дадзеных паліцыі, падазраваныя ў нападах, — маладыя выхадцы з Паўночнай Афрыкі.

Германская паліцыя апазнала 16 падазраваных, але пакуль не зрабіла ніводнага арышту.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі