Пакістанская хрысціянка сустрэла ў турме сёмае Раство

Asia BibiКаталічка з Пакістана Асія Бібі, маці пяці дзяцей, асуджаная ў 2010 годзе на смяротнае пакаранне па абвінавачванне ў блюзнерстве, напярэдадні Раства змагла пабачыцца з сям’ёй.

Падчас сустрэчы з блізкімі ў турме для жанчын у Мультамі ў правінцыя Пенджаб, Асія Бібі сказала ім, што прабачае ўлады, якія абвінавацілі яе, негледзячы на відавочны паклёп. «Нараджэнне Бога – гэта свята міласэрнасці, я прабачаю сваім ганіцелям, якія несправядліва мяне абвінавацілі, і прашу іх аб прабачэнні», – словы пакістанскай хрысціянкі сталі вядомы за сценамі турмы, паведамляе deon.pl.

Таксама Асія, аб якой сваякі сказалі, што яна ўнутрана спакойная, прасіла ўсіх хрысціянаў свету аб малітве, каб Вярхоўны суд, дзе знаходзіцца яе апеляцыя, вызваліў яе ад прад’яўленага абвінавачвання.

Асія Бібі чакае адказу на апеляцыю больш за пяць гадоў. У канцы ліпеня пакістанскі суд адклаў выкананне прысуду ў чаканні рашэння апеляцыйнага суда пад ціскам сусветнай супольнасці, якая патрабуе перагледзець рашэнне адносна жанчыны.

Асія сустрэла ў турме сёмае Раство.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі