У Расіі лекар перад камерамі забіў пацыента

врачУ расійскім Белгарадзе праваахоўныя органы 8 студзеня паведамілі аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце забойства пацыента лекарам аддзялення тэрапіі гарадской бальніцы № 2.

29 снежня ў прыёмным пакоі аддзялення тэрапіі камеры відэаназірання зафіксавалі, як доктар ўваходзіць у кабінет, дзе яго калегі аглядаюць пацыента, з крыкам абвінавачваючы яго ў тым, што той «чапаў яго сястру», затым схапіў і паспрабаваў цягнуць у асобны кабінет. Адначасова наносячы ўдары мужчыну, які суправаджаў пацыента, доктар ударыў хворага па галаве, пасля чаго той упаў і перастаў падаваць прыкметы жыцця, паведамляе тэлеканал НТВ.

Пасля таго, як медыкі звярнулі ўвагу доктара на тое, што пацярпелы пачаў сінець, лекар беспаспяхова спрабаваў рэанімаваць мужчыну.

У Кітаі бальніцу знеслі разам з людзьмі

У кітайскім горадзе Чжэнчжоў 8 студзеня ў выніку зямельнай спрэчкі бульдозеры часткова знеслі бальніцу, якая належыць універсітэту, паведамляе russian.news.cn.

У выніку шэсць целаў з морга апынуліся пахаваныя пад будаўнічым смеццем, медыцынскае абсталяванне было пашкоджанае на суму 600 тысяч даляраў, а тры лекары і пацыент вымушаны былі бегчы з лякарні пасля таго, як у сценах з’явіліся першыя праломіны.

Інцыдэнт выклікаў хвалю абурэння ў Кітаі, дзе практыкуецца прымусовы знос дамоў.

Адміністрацыя раёна патлумачыла ў заяве, што кабінет кампутарнай тамаграфіі і морг размяшчаліся на зямлі, выдзеленай для пашырэння дарогі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі