Каталіцкая моладзь Гомельшчыны падзялілася аплаткай

аплаткиУ Гомеле ў каталіцкім Доме міласэрнасці сясцёр Маці Тэрэзы 9 студзеня прайшла калядная сустрэча моладзі, падчас якой юныя каталікі дыяцэзіі дзяліліся аплаткай.

Сустрэча пачалася Святой Імшой, пасля якой адбыліся святочны абед, гульні, канферэнцыя, прагляд тэатралізаванай містэрыі, а таксама вігілійны вечар з традыцыйнымі стравамі, дзяленнем аплаткай і спевамі калядак, паведамляе katolik-gomel.by.

Удзел у сустрэчы ўзялі амаль 50 маладых людзей з Гомеля, Светлагорска, Рагачова, Мазыра і Нароўлі, звяртаючыся да якіх, адміністратар гомельскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі а. Андрэй Шут, які арганізаваў сустрэчу, нагадаў, што за святочнай мішурой важна не забыцца на галоўнага героя ўрачыстасці – Ісуса Хрыста і на Яго прыйсце ў свет у імя збаўлення кожнага чалавека.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі