У Белаазёрску пры пажары загінулі маці і сын

свечаУ Белаазёрску ў ноч з 9 на 10 студзеня ў пажары загінулі маці і сын.

У Брэсцкім аблупраўленні МНС паведамілі, што полымя ўспыхнула на апошнім паверсе 5-павярховага шматкватэрнага дома на Белаазёрскім праспекце Міра. У двухпакаёвай кватэры, якая належала пенсіянерцы 1950-га года нараджэння, агнём былі знішчаныя ўсе маёмасць і аздабленне пакоя.

У адным з пакояў было знойдзенае цела гаспадыні, у другім – 41-гадовага сына. Прычына пажару высвятляецца.

У Мінску пенсіянерка развіталася з суседзямі і спаліла сябе

У Мінску на Старавіленскім тракце напярэдадні пенсіянерка, якая стаяла на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры, развіталася з суседзямі, а потым спаліла сябе пры дапамозе растваральніка і свечкі. Жанчына пражывала ў кватэры адна.

Ратавальнікі, якія прыбылі па выкліку суседзяў, што апавясцілі пра дым з кватэры, знайшлі абгарэлы труп гаспадыні. У яе пакоі знайшлі запаленую свечку і бутэльку растваральніка. Як мяркуецца, мінчанка здзейсніла суіцыд.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі